Як жывуць уцекачы з Украіны на Гомельшчыне

Вайна сагнала іх з роднай украінскай зямлі. А Беларусь прытуліла. І хаця наша дзяржава практычна не надае ўцекачам з Данеччыны і Луганшчыны афіцыйнага статусу бежанцаў і звязаных з гэтым ільготаў, але ж простыя беларусы не далі згубіцца ў іншай краіне вымушаным перасяленцам. Сем’і Чапліных і Давыдзенак, што прыехалі ў Беларусь з Дэбальцава, жывуць у розных паселішчах – першыя ў Гомелі, другія ў вёсцы Вышамір Рэчыцкага раёна. Яны амаль адаптаваліся да тутэйшага жыцця: Чапліны працуюць на чыгунцы, Давыдзенка-старэйшы ў саўгасе, які даў ім хату. Добра дапамагае і немалая гаспадарка. Пра тое, як з’язджалі з-пад артабстрэлаў і як абжываліся ўкраінцы ў Беларусі, у рэпартажы карэспандэнткі сайта “Гомельская вясна” Ларысы Шчыраковай.

Дом для ўцекачоў в. Вышамір (Рэчыцкі р-н)

Ірына Давыдзенка

Альбом сямейных фатаздымкаў з даваеннага жыцця

Ларыса Шчыракова, Гомельская вясна