“Мама, якое мора, калі міны падаюць на галаву…” Сям’я з Украіны пра перасяленне

Да 150 тысяч перасяленцаў з Украіны прыехала ў Беларусь пасля пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне. Пра гэта паведаміў нядаўна ў Мінску Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з украінскім палітыкам Віктарам Медведчуком. Па словах кіраўніка Беларусі, украінцам былі прадастаўленыя роўныя ўмовы і правы з беларускімі грамадзянамі. Апошнім часам знайсці перасяленцаў з Украіны, прынамсі на Віцебшчыне, вельмі складана. […]

Конкурс журналісцкіх прац “Бежанец XXI стагоддзя” (да 31 студзеня)

Прыватная інфармацыйная ўстанова “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (чалец ECRE) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам і асобам, якія атрымалі дадатковую абарону, у Беларусі і за мяжой. Пераможцы конкурсу атрымаюць ганаровыя дыпломы і адмысловыя ўзнагароды. Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 […]

«Цэнтр» пракансультаваў «Ганцавіцкі час» па тэматыцы міграцыі і мове нянавісці

Прадстаўнікі ПІУ «Цэнтр падтрымкі бежанцаў» правялі для рэдакцыі рэгіянальнага выдання «Ганцавіцкі час» кансультацыю пра сітуацыю з міграцыяй у Беларусі і асвятленні гэтай тэматыкі ў беларускіх медыя. Кансультацыя прайшла 12 снежня ў Ганцавічах у цэнтральным офісе выдання. Яна складалася з двух частак. Першая частка «Бежанцы ў Беларусі — міф ці рэальнасць?» была прысвечана таму, колькі ў […]

Фото Романа Протасевича, Еврорадио

“Калі бачаць, што ром ці ромка прыйшла, пачынаецца: вакансію закрылі…”

Цыганы жывуць на тэрыторыі Беларусі сотні гадоў. Увесь гэты час улады ставіліся да іх па-рознаму: то забаранялі сяліцца ў Рэчы Паспалітай, то ўтваралі ў Віцебскай вобласці першы ў СССР цыганскі калгас. Сёння ў Беларусі прыкладна 60 тысяч цыганоў. Іх стасункі з уладамі, як і заўжды, складаюцца вельмі па-рознаму. Адны прынялі “правілы гульні” і інтэграваліся ў […]

Андрусь Клікуноў падчас кансультацыі ў Рэчыцэ

Рэгіянальныя кансультацыі па тэме міграцыі прайшлі ў Магілёве і Рэчыцы

Прадстаўнікі ПІУ «Цэнтру падтрымкі бежанцаў» распавялі актывістам пра сітуацыю з міграцыяй у Беларусі і асвятленні тэматыкі ў СМІ. Кансультацыі прайшлі 23 лістапада ў Магілёве і 30 лістапада ў Рэчыцы. Абодва мерапрыемствы змястоўна дзяліліся на дзве часткі. Першая частка «Бежанцы ў Беларусi — мiт або рэальнасць?» была пра тое, колькі ў Беларусі бежанцаў і што азначае […]

Два цэнтры для мігрантаў пабудуюць у Беларусі

Беларусь атрымае ад Еўрасаюза сем мільёнаў долараў на спецпраект па барацьбе з нелегальнай міграцыяй, паведамляе Еўрарадыё праз тэлеканал АНТ. Колькасць затрыманых на мяжы незадакументаваных мігрантаў сёлета ў параўнанні з мінулым годам вырасла на 30%. Таму большая частка вылучанага фінансавання пойдзе на будаўніцтва двух цэнтраў для мігрантаў. Пабудаваць іх плануюць у Лідзе і Наваполацку.

У Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў конкурсу “Бежанец ХХІ стагоддзя”

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау прайшоў круглы стол, прысвечаны праблемам бежанцаў у Беларусі, а таксама асвятленню гэтай тэмы ў беларускіх медыя. На пачатку сустрэчы пра сітуацыю з мігрантамі, іх праблемы і асноўныя складанасці ў апошнія гады журналістам распавялі намеснік дырэктара “Цэнтра падтрымкі бежанцаў” Андрусь Клікуноў і сузаснавальніца арганізацыі Human Constanta Наста Лойка. […]

Андрусь Клікуноў: У Беларусі складана атрымаць статус бежанца

“Сёлета ў Беларусі статус бежанца па афіцыйных звестках у першым паўгоддзі атрымала пакуль толькі адна асоба”, – кажа намеснік дырэктара “Цэнтра падтрымкі бежанцаў” у Беларусі Андрусь Клікуноў. Квота ж, якую вызначыла Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на прадастаўленне статусу бежанца або дадатковай абароны, сёлета складае 800 чалавек. Запытаў на атрыманне статусу бежанцаў за першае паўгоддзе гэтага […]

У Слуцку абмяркоўвалі, як не дапускаць мовы варожасці ў СМІ

Сумесны трэнінг у рэдакцыі буйной рэгіянальнай грамадска-палітычнай газеты “Інфа-Кур’ер” правялі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”. Цягам дня слуцкія журналісты дзяліліся досведам і абмяркоўвалі кейсы, звязаныя з публікацыямі пра патэнцыйна ўразлівыя групы грамадства. — А прадстаўніком такой групы ў любы момант можа стаць кожны з нас, — гаворыць эксперт ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” […]

У Менску адбыўся круглы стол па пытанню бежанцаў

У Менску адбыўся круглы стол, прысвечаны праблеме бежанцаў у Беларусі, а таксама асвятленню гэтай тэмы ў беларускіх сродках масавай інфармацыі. Эксперты, праваабаронцы, валанцёры, журналісты падрабязна і ўсебакова распавялі аб сітуацыі з бежанцамі ў Беларусі. Па словах намесніка дырэктара „Цэнтра падтрымкі бежанцаў”, сябра рады „Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андруся Клікунова, зараз у Беларусі ёсць дзве заўважныя групы […]