Жонка іранца, якога высылаюць зь Беларусі, рабіла спробу суіцыду, яна ў шпіталі ў Навінках

У судзе Маскоўскага раёну Менску 15 красавіка разглядаюць скаргу на рашэньне аб высылцы ў Іран Мэхрдада Джамшыдыяна, якому на радзіме пагражае сьмяротная кара. Мэхрдад Джамшыдыян шмат гадоў таму ўцёк з Ірану ад перасьледу з палітычных прычынаў, жыве ў Беларусі з 1993 году. Мае ў Менску сям’ю: жонку-беларуску і траіх дзяцей. Прасіў беларускага грамадзянства, але яму […]

Photo: A file photo from 2015 of Mehrdad Jamshidian

Улады Беларусі вырашылі дэпартаваць грамадзяніна Ірану, якому на радзіме пагражае смяротнае пакаранне

Улады Беларусі прынялі рашэнне аб дэпартацыі грамадзяніна Ірану Мерхдата Джамшыдыяна. На радзіме яму пагражае смяротнае пакаранне. Падрабязнасці ў Насты Кахановіч. «Гэта мамін Дзень народзінаў, ёй 47 год і тата замовіў ёй ружы», – паказвае Дзіяна Джамшыдыян фота. Гэта апошні здымак бацькоў Дзіяны разам. Тата дзяўчыны ўжо паўгода застаецца ў следчым ізалятары. «Гэта вельмі цяжка, балюча глядзець на […]

«Многія не задумваюцца, што таксама могуць стаць бежанцамі»

У сакавіку спаўняецца два гады як праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрыла ў Брэсце офіс па кансультаванню замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Прадстаўніца арганізацыі, удзельніца місіі дапамогі транзітным бежанцам у Брэсце Юліяй Мілер на прыкладзе беларускага паўднёвага горада распавяла, адкуль з’яўляюцца ў грамадстве негатыўныя стэрэатыпы пра бежанцаў, і што нам з вамі трэба зрабіць, каб сітуацыя палепшылася. Права прытулку […]

Татьяна Смоткина заняла 2-е место в конкурсе журналистских работ "Беженец XXI века"

Вызначаны пераможцы конкурсу «Уцякач XXI стагоддзя»

ПІУ «Цэнтр падтрымкі бежанцаў» падвёў вынікі абвешчанага раней конкурсу журналісцкіх работ на тэму вымушанай міграцыі. Конкурс праводзіўся ў супрацоўніцтве з ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», а таксама з запрашэннем спецыяльнага журы з журналістаў і праваабаронцаў. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў четвег, 28 лютага, у мінскім офісе «Беларускай асацыяцыі журналістаў». 3-е месца падзялілі два аўтара. На жаль, яны не […]

Прэзентацыя і дыскусія: Мова варожасці ў медыя датычна мігрантаў – 28 лютага на офісе БАЖ

“Цэнтр падтрымкі бежанцаў” правядзе 28 лютага на офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў прэзентацыю і дыскусію пра становішча мігрантаў у Беларусі мову варожасці ў іх адрас у беларускіх медыя. Вядоўцы: Андрусь Клікуноў, магістр дзяржаўнага кіравання, сябра Рады ГА “БАЖ”, нам.дырэктара ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”; Раман Стэфаненка, эксперт па пытаннях мовы варожасці ў медыях, маніторца мовы варожасці J4t.by. […]

“Вяртацца мы не збіраемся”. Уцекачы з Данбаса пра пяць гадоў жыцця ў Беларусі

Фота на вокладцы: Казусёнкі пасля пераезду ў Беларусь у 2014 годзе. Фота Марыны Маўчанавай Ратуючыся ад вайны, сям’я Казусёнкаў з Шахцёрска Данецкай вобласці ў ліпені 2014 года прыехала ў вёску пад Бабруйскам. Ва Ўкраіне ў іх засталіся дом, родныя, сябры. Што знайшлі на новым месцы, якія цяжкасці давялося пераадолець, а якія яшчэ наперадзе – пра гэта […]

Беларускія падлеткі цудам вярнуліся з Сірыі, а на радзіме іх паставілі на ўлік

“Вконтакте” “Усе, хто жыў у Сірыі і цяпер жыве! Трэба знайсці Вольгу Мікалаеўну Фёдараву з Беларусі. Яна восем гадоў таму з’ехала з Алепа, пакінуўшы дзяцей з мужам. Муж загінуў, хлопчыкі засталіся адны. Можа, хто-небудзь яе ведае?” Паўгода таму валанцёры па ўсім свеце пачалі шукаць віцяблянку Вольгу Фёдараву. Яе муж-сірыец падарваўся на міне, закладзенай у машыне. Двое […]

«Я апусціў рукі». Яшчэ адзін мужчына, якому пагражала высылка з Беларусі, скончыў жыццё самагубствам

Стала вядома пра яшчэ аднаго мігранта, які скончыў жыццё самагубстам, з-за перспектывы высылкі з Беларусі: у снежні мінулага года ў Лоеве 35-гадовы Сяргей Барысаў здзейсніў суіцыд пасля таго, як атрымаў пастанову аб высылцы на 4 гады. Пра гэта TUT.BY распавялі сваякі мужчыны. Сяргей быў грамадзянінам Расіі, але 17 апошніх гадоў ён жыў у Беларусі, ды […]

Ліст, які не дайшоў, вырашыў лёс сям’і. З Эстоніі назад у Беларусь

У Эстонію Марыя Юрык з Глыбоцкага раёна з’ехала ў 1968 годзе, на заробкі. Уладкавалася на швейную фабрыку, выйшла замуж за эстонца, нарадзіла сына і спакойна б жыла там, у горадзе Валга, да сканчэння веку. Але падзеі 1991 года, калі адбыўся жнівеньскі путч, сталі для яе нагодай разам з сям’ёй вяртацца назад, у Беларусь. Марыя і […]

“Мама, якое мора, калі міны падаюць на галаву…” Сям’я з Украіны пра перасяленне

Да 150 тысяч перасяленцаў з Украіны прыехала ў Беларусь пасля пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне. Пра гэта паведаміў нядаўна ў Мінску Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з украінскім палітыкам Віктарам Медведчуком. Па словах кіраўніка Беларусі, украінцам былі прадастаўленыя роўныя ўмовы і правы з беларускімі грамадзянамі. Апошнім часам знайсці перасяленцаў з Украіны, прынамсі на Віцебшчыне, вельмі складана. […]