Прэзентацыя і дыскусія: Мова варожасці ў медыя датычна мігрантаў – 28 лютага на офісе БАЖ

“Цэнтр падтрымкі бежанцаў” правядзе 28 лютага на офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў прэзентацыю і дыскусію пра становішча мігрантаў у Беларусі мову варожасці ў іх адрас у беларускіх медыя.

Вядоўцы:
Андрусь Клікуноў, магістр дзяржаўнага кіравання, сябра Рады ГА “БАЖ”, нам.дырэктара ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”;
Раман Стэфаненка, эксперт па пытаннях мовы варожасці ў медыях, маніторца мовы варожасці J4t.by.

Навошта замарочвацца з-за слова “нелегал” і дакалупвацца да прымаўкі “нязваны госць горш за татарына”? Як разглядаць тэкст у кантэксце мовы варожасці? У чым хібяць нашыя СМІ па тэме міграцыі? Ці трэба ламаць мову ва ўгоду паліткарэктнасці?

Прэзентацыя і дыскусія “Мова варожасці ў медыя. Як пісаць якасна пра мігрантаў?” адбудзецца ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у чацвер, 28 лютага, а 18.30 (працягласць – каля 1.5 – 2 гадзінаў).

Што будзе:

– Уводзіны ў праблематыку мігрантаў і бежанцаў. Андрусь Клікуноў, нам.дырэктара ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (refugee.by);

– Прэзентацыя пра маркеры мовы варожасці з рэкамендацыямі журналістам, якія асвятляюць уразлівыя сацыяльныя групы, у т.л. мігрантаў і бежанцаў;

– Міні-прэзентаацыя бясплатнагаа анлайн-сэрвісу check.j4t.by, які правярае тэксты на наяўнасць некарэктнай лексікі;

Віншаванне пераможцаў конкурса на лепшы журналісцкі матэрыял “Бежанец XXI стагоддзя”, абвешчанага ПІУ “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”.

Дзе: Офіс БАЖ, вул.Кальварыйская 16, офіс 265 (4 паверх)
Калі: 28 лютага, 18:30
Уваход вольны!