Татьяна Смоткина заняла 2-е место в конкурсе журналистских работ "Беженец XXI века"

Вызначаны пераможцы конкурсу «Уцякач XXI стагоддзя»

ПІУ «Цэнтр падтрымкі бежанцаў» падвёў вынікі абвешчанага раней конкурсу журналісцкіх работ на тэму вымушанай міграцыі. Конкурс праводзіўся ў супрацоўніцтве з ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», а таксама з запрашэннем спецыяльнага журы з журналістаў і праваабаронцаў. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў четвег, 28 лютага, у мінскім офісе «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

3-е месца падзялілі два аўтара. На жаль, яны не змаглі прыехаць на цырымонію ўзнагароджання.

Васіль Мацкевіч з «Медыя-Палесся» напісаў пра Юрыя Амельчука з Піншчыны, у якога было два страшных дыягназы, але лячыць яго бясплатна адмовіліся з-за адсутнасці беларускага грамадзянства. На жаль, Юрыя не паспелі выратаваць і ён памер праз два тыдні пасля публікацыі. 

Галіна Чырук з «Камерцыйнага курьера» напісала пра жыццё ў Бабруйску перасяленцаў з украінскай Горлаўкі.

2-е месца заняла Таццяна Смоткіна з аўдыёрэпартажам «Збегчы абы-куды» для «Радыё Рацыя» аб чачэнскіх бежанцах (гл. вышэй фота на вокладцы).

1-е месца заняла каманда студэнтаў тэатральнай лабараторыі Fortinbras з рэпартажам «Брэсцкі транзіт. Частка II», прысвечаным чачэнскім уцекачам. На цырымоніі ўзнагароджання каманду прадставіў Арамаіс Міракян, які каардынаваў напісанне серыі рэпартажаў рознымі аўтарамі.

Пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і прызы.

Акрамя таго, перад цырымоніяй ўзнагароджання прайшоў круглы стол «Праблемы бежанцаў у Беларусі і іх асвятленне ў СМІ». Юрыст «Цэнтра падтрымкі бежанцаў» Алесь Міхалевіч распавёў пра ўласны мігранцкі досвед, а таксама аб нюансах заканадаўства, звязанага з міграцыяй.

Намеснік дырэктара «ЦПБ» Андрусь Клікуноў распавёў аб праблемах мігрантаў у Беларусі.

Удзельнік ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» Раман Стэфаненка выступіў з прэзентацыяй аб супрацьдзеянні мове варожасці ў медыя.

Юлія Мілер з праваабарончай арганізацыі Human Constanta распавяла аб місіі дапамогі транзітным уцекачам ў Брэсце, удзельніцай якой яна з’яўляецца. Гэтая катэгорыя мігрантаў знаходзіцца ў спецыфічным становішчы: польскі бок пускае ў Еўрасаюз толькі кожнага дзясятага просьбіта статусу бежанца. З-за гэтага чачэнцы надоўга застаюцца, «захрасаюць» у Брэсце, прадпрымаючы спробу за спробай перасекчы мяжу. Мігранты з Чачні вымушаныя пасуткава здымаць жыллё па завышаных цэнах, не маючы пры гэтым працы.

Human Constanta праводзіць маніторынг сітуацыі, аказвае гуманітарную і прававую дапамогу бежанцам, а таксама праводзіць асветніцкія мерапрыемствы (трэнінгі, семінары і майстар-класы, дыскусійныя кінавечароў). У Брэсце і ў Мінску працуе грамадская прыёмная Human Constanta для мігрантаў, асоб без грамадзянства і бежанцаў.

Падпісвайцеся на старонку «Цэнтра падтрымкі бежанцаў» на Facebook і сочыце за нашымі конкурсамі і мерапрыемствамі!

Фота: Таццяна Ткачова для Refugee.by