ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЦЭНТР

Цэнтр падтрымкі бежанцаў – гэта некамерцыйная арганізацыя, асноўнай мэтай якой з’яўляецца інфармацыйная і іншая дапамога асобам, якiя звяртаюцца за атрыманнем статуса бежанца або за дадатковай абаронай ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама тым, хто ўжо атрымаў дадзены статус.

Прыватная інфармацыйная ўстанова «Цэнтр падтрымкі бежанцаў» была створана 4 кастрычніка 2015 года.


СЯРОД ІНШАГА МЫ:

  • Прадстаўляем інфармацыю аб парадку атрымання статусу бежанца, а таксама аб статусе дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Праводзім інфармацыйную, арганізацыйную, тлумачальную працу па пытаннях дапамогі асобам, якія звярнуліся па атрыманне статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Праводзім даследаванні, публікуем метадычныя, інфармацыйна-асветніцкія і іншыя матэрыялы па пытаннях знаходжання бежанцаў і іншых замежных грамадзян, асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Садзейнічаем павышэнню кваліфікацыі бежанцаў і асоб, якія звярнуліся па атрыманне статусу бежанца, за дадатковай абаронай;
  • Садзейнічаем развіццю супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі, прыватнымі, грамадскімі, міжнароднымі арганізацыямі ў сферы дапамогі бежанцам;
  • Садзейнічаем талерантнасці і верацярпімасці, стварэнню пазітыўнага ладу бежанцаў у беларускім грамадстве;
  • Садзейнічаем інтэграцыі бежанцаў у беларускае грамадства.

Дырэктарам Цэнтра з’яўляецца шматгадовы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Анатольеўна Міхалевіч.

Цэнтр з’яўляецца членам Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства, а таксама Асамблеі НДА Беларусі, супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі і цэнтрамі дапамогі мігрантам і бежанцам краін Еўрапейскага саюза.